Больш за ўсё будуюць у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах горада

14 июля 2017

Сталіца сёлета атрымае новую школу, дзіцячыя сады, амбулаторыю і спартыўныя цэнтры, уключаючы басейн. Больш за ўсё будуюць у Фрунзенскім і Маскоўскіх раёнах горада. Як расказалі ў камітэце будаўніцтва і інвестыцый Гарвыканкама, да канца года сваіх навасёлаў прыме і новы арэндны дом па вуліцы Выгоцкага. Усяго іх у Мінску будзе ўжо 20. Акрамя таго, вялікая ўвага надаецца і шматдзетным мінчанам. Гэта сем'і, дзе чацвёра і больш дзяцей і тыя, хто стаіць на ўліку маючых патрэбу больш як тры гады.

Пры тым, што аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва ў межах МКАД паступова скарачаюцца, штогадовы арыенцір сталіцы 650 тысяч квадратных метраў.