Больш вечназялёных дрэў у лясах Мінскай вобласці

11 июля 2018

У пітомніку лясніцтва Чэрвеньскага раёна спецыялісты пачалі вырошчваць кедр. Насенне хвойных з Сібіры здабылі з сапраўднай кедравай шышкі. Кедр аказаўся непатрабавальным, хоць беларускі клімат для гэтага дрэва лічыцца мяккім. Калі саджанцы падрастуць, іх перасадзяць у мясцовы дэндрапарк. Увогуле ж праводзіць батанічныя эксперыменты спецыялісты атрымалі магчымасць пасля рэканструкцыі пітомніка - пабудавалі цяпліцы і наладзілі сістэму аўтаматычнага паліву расады.

Зараз у пітомніку вырошчваюць пераважна пасадачны матэрыял для лясоў свайго раёна - сосны, елкі, ясені, клёны і ліпы. Нядаўна пачалі разводзіць дэкаратыўныя расліны.