Больш прафсаюзных арганізацый з'явіцца ў прыватным сектары эканомікі краіны

21 мая 2015

Аб гэтым сёння падчас старту сёмага з'езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі заявіў яе старшыня Міхаіл Орда. Урачыстая цырымонія адкрыцця сімвалічна адбылася ля падножжа Кургана Славы. А ўжо з вяршыні прагучаў Звон Перамогі, той самы, што 9 мая ўзнялі нашы альпіністы на Эльбрус. Дыскусійная пляцоўка форуму адкрыецца заўтра. У Мінск ужо прыбылі больш як 500 дэлегатаў з усёй краіны. Сярод удзельнікаў і прадстаўнікі ад Расіі, Латвіі і Італіі да Партугаліі і В'етнама. Дэлегаты абмяркуюць працу федэрацыі і азначаць асноўныя вектары дзейнасці на наступную пяцігодку.

Сёння Федэрацыя прафсаюзаў аб'ядноўвае больш як 4 мільёны беларусаў. Сёлета сваю працу ўжо пачалі 137 раённых і гарадскіх прафсаюзных арганізацый.