Больш за 30 законаў ужо знаходзяцца ў плане падрыхтоўкі на наступны год

3 ноября 2017

Ініцыятывы, якія разгледзяць у 2018, у тым ліку тычацца рэкламы, аховы працы і аптымізацыі дзяржапарата.

Традыцыйна да снежня з прыкладна паўтары сотні прапаноў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў адбірае пятую частку, на якой і будзе сканцэнтравана ўвага парламентарыяў. У цэлым жа арганізацыя суправаджае законапраекты на ўсіх стадыях - ад распрацоўкі да падпісання Кіраўніком дзяржавы. А пасля ўступлення ў сілу адсочвае выкананне.

Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі: "Мы палічылі, каля тысячы законаў мы адпрацавалі за гэты час. І яшчэ ёсць важны элемент у нашай дзейнасці - гэта юрыдычная экспертыза заканадаўчых актаў. Дык вось такіх экспертыз мы правялі каля 8 тысяч, лічбы даволі вялікія".

Сёння Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў адзначае сваё 20-годдзе. У адрас арганізацыі, якая займае вядучае месца ў законапраектнай дзейнасці краіны, сваё віншаванне накіраваў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.