Вялікі кірмаш вакансій у Мінску

12 декабря 2019
Будаўніцтва, прамысловасць, адукацыя і ахова здароўя. Гэта асноўныя сферы жыццядзейнасці Мінска, якія гатовыя прыняць на працу новых супрацоўнікаў. Сёння ў сталіцы праходзіць маштабны кірмаш вакансій. Працаўладкаванне "з першых рук" прапаноўваюць больш як 100 арганізацый і прадпрыемстваў горада. Сёння ў сталіцы на ўліку ў якасці беспрацоўных - 956 чалавек.