Вялікі кірмаш у гэтыя выхадныя разгорнецца ў сталіцы

10 ноября 2017

Каля Палаца спорту вырабы прапануюць розныя прадпрыемствы Белкаапсаюза. Набыць можна садавіну і гародніну, мяса, кансервы, а таксама кандытарскія і кулінарныя вырабы.

Яна Гурская, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама: “Плошча гандлёвых радоў складзе 300 метраў. Будзе прапанаваны ўвесь спектр плодаагародніннай прадукцыі, саленні, грыбы, ягады. Кірмаш прадоўжыцца два дні і будзе працаваць з 10 да 18 гадзін. Таксама мінчан чакае кірмаш “Рыба Беларусі”, ён будзе мець качавы характар. І будуць такія кірмашы доўжцца два месяцы - лістапад і снежань”.

І першы рыбны кірмаш ўжо ў гэтыя выхадныя прымае Партызанскі раён сталіцы. Гандлёвыя рады разгорнуцца на бульвары Трактарабудаўнікоў. Набыць фарэль, карпа, амура можна па цэнах вытворцаў.