Вялікая відэакніга беларускіх джунгляў у спецыяльным рэпартажы на "Беларусь 1" пасля "Панарамы"

31 января 2019

Дзіўны і дзікі... Вялікую відэакнігу беларускіх джунгляў сёння прэзентуюць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Каманда Агенцтва тэленавін адправілася на вялікае фотасафары па адным з самых маляўнічых куткоў не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы - нацыянальны парк "Прыпяцкі".

 

Як жыхары Палесся ператварылі свае лясы ў сусветны набытак, і чаму заходнія тураператары ўжо лічаць "Прыпяцкі" адным з галоўных канкурэнтаў нацыянальнага парку Эверглейдс у ЗША? Адказы ў нашых карэспандэнтаў у праграме "Спецыяльны рэпартаж" ужо сёння ўвечар, адразу пасля "Панарамы".