Вялікая прэм'ера на "Беларусь 1". "Справа жыцця. Адраджэнне"

20 мая 2018

Агенцтва тэленавін падрыхтавала вялікую прэм'еру. Ужо на наступным тыдні стартуе 6-серыйны праект "Справа жыцця. Адраджэнне". Ён распавядзе аб беларусах, якія прысвяцілі сябе сваёй малой радзіме. Героямі праекта стануць бізнесмены, спартсмены і проста неабыякавыя людзі.

Кожная серыя - гэта асобная гісторыя пра чалавека, які не застаўся абыякавым да лёсу месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. І тут ужо не важна, пабудаваў ты стадыён або проста паправіў стары плот, ты зрабіў першы важны крок - крок да другога жыцця сваёй малой радзімы.

Такім чынам, новы праект Агенцтва тэленавін "Справа жыцця. Адраджэнне". Глядзіце кожны чацвер пасля "Панарамы".