Вялікая прэм'ера фільма "БССР. Невядомая гісторыя" сёння на "Беларусь 1"

8 января 2019

Невядомая гісторыя станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў чатырох серыях. Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала новы фільм да 100-годдзя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Кожны выпуск - гэта праўдзівая гісторыя, пабудаваная на жыцці ключавых персанажаў эпохі: Чарвякова, Жылуновіча, Мяснікова і Кнорына. Чатыры здымачныя месяцы, больш за дзясятак ігравых сцэн і каманда, гатовая дакапацца да ісціны. Сюжэт заснаваны на сапраўдных дакументах і інтэрв'ю экспертаў. Сярод геалакацый праекта - Беларусь, Расія і Арменія.

Вікторыя Касянюк, аўтар фільма "БССР. Невядомая гісторыя": "Гэта, вядома, быў не лёгкі праект, таму што, як мне растлумачылі гісторыкі, да якіх я пачала звяртацца адразу пасля таго, як мы ўжо прынялі рашэнне здымаць, гэта самы складаны перыяд у гісторыі, і калі вы ў ім разберацеся і зможаце чалавечай мовай, нескладанай, растлумачыць усю логіку, то вам проста пасля гэтага трэба даць медаль".

Вялікая прэм'ера фільма "БССР. Невядомая гісторыя" - сёння адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".