Вялікая палітыка і яе адлюстраванне ў нашым інфармацыйным полі сёння ў "Клубе рэдактараў"

22 ноября 2019
Тым часам свой рэйтынгавы капітал на парламенцкіх выбарах  шукалі і акулы інфармацыйнага поля. Прычым працягваюць гэта рабіць і зараз.

А вось як у іх гэта атрымліваецца? І якія мэты праследуюць асобныя СМІ, аднабока каменціруючы нашу электаральную кампанію? У гэтым разбіраюцца галоўныя рэдактары вядучых беларускіх выданняў, парталаў і тэлеканалаў. У фокусе ўвагі  і самыя  "дэмакратычныя". Тыя, хто, зарабіўшы сабе імя,  так і не навучыўся называць рэчы сваімі імёнамі. 

Вялікая палітыка і яе адлюстраванне ў нашым інфармацыйным полі. Угледзімся ва ўсе нюансы  сёння адразу пасля "Панарамы"  ў "Клубе рэдактараў".