Вялікая калегія медыкаў Беларусі і Расіі прайшла ў РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах

4 октября 2017

Яе вынікам могуць стаць сумесныя праграмы лячэння і майстар-класы. Сёння толькі ў анкацэнтры нашай краіны праводзяць каля 100 аперацый за дзень. А палова ўсіх хіміяпрэпаратаў - беларускай вытворчасці.

Валерый Малашка, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Сёння мы павінны звяраць гадзіннікі шмат у чым, у першую чаргу, вывучаючы эпідэміялогію онказахворванняў. Яна характэрная для нашых краін. Ёсць пункты ўзаемадзеяння і навукоўцаў нашых, і практыкаў. У гэтай частцы ў нас рэалізуецца цэлы шэраг сумесных праграм".

Дзмітрый Касценнікаў, статс-сакратар - намеснік міністра аховы здароўя Расіі: "Рак маладзее, такім чынам гэтае захворванне выходзіць на адно з першых месцаў па смяротнасці насельніцтва, а супрацоўніцтва вельмі перспектыўна, абмен вопытам, тэхналогіямі, спецыялістамі".

Штодня РНПЦ анкалогіі наведваюць да паўсотні замежных пацыентаў.