Бальніцы Мінска паступова вяртаюцца ў звыклы рэжым працы

26 мая 2020
Так, ужо аднавілі планавую шпіталізацыю пацыентаў у анкалагічным дыспансеры. У найбліжэйшыя дні ўрачы пачнуць праводзіць аперацыі, а на наступным тыдні тут пачнуць прымаць хворых па ўсіх профільных напрамках. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, вяртанне да звычайнага графіка бальніц будзе праходзіць паступова - пакуль захворванне каранавірусам не будзе зведзена да нуля. Дарэчы, з кожным днём і ўсё больш беларусаў з дыягназам COVID-19 вяртаюцца да звыклага жыцця. Нават самыя цяжкія пацыенты, пажылыя, інваліды і людзі з хранічнымі захворваннямі  ідуць на папраўку. Пра тое, як нашы ўрачы трымаюць руку на пульсе кожнага беларуса,  раскажа  Аляксандр Лучонак (вiдэа).