Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску вяртаецца да звыклага рэжыму працы

3 июня 2020
Нагадаем, з 9 красавіка адно з аддзяленняў БХМД было перапрафілявана ў інфекцыйнае.  Стацыянарна пацыентаў з COVID-19 там прымалі крыху менш за месяц. У прыёмным аддзяленні была арганізавана чырвоная зона з асобным уваходам. Менавіта так, абыходзячы агульныя холы з няхворымі, пацыенты з COVID-19 і траплялі ў стацыянар.

Адзначым, перад прыёмам пацыентаў, якія не хварэлі на COVID-19, усе памяшканні корпуса былі цалкам апрацаваныя.