Бальніца Гомеля атрымала новы аперацыйны блок

23 февраля 2021
У Беларусі медыкі адзначаюць памяншэнне  колькасці пацыентаў з COVID-19. Стабілізацыя сітуацыі дазваляе бальніцам вяртацца да звычайнага графіка працы. Ідзе і мадэрнізацыя медустаноў. Так, у 3-й бальніцы Гомеля  з'явіўся новы аперацыйны блок. Будаўніча-мантажныя работы доўжыліся 5 месяцаў. Стары быў поўнасцю дэмантаваны. На абноўленых плошчах з'явілася сучасная тэхніка, увасоблены найноўшыя будаўнічыя тэхналогіі, у тым ліку  асаблівыя сістэмы  кандыцыянавання і ўласныя рэзервовыя генератары. Сам блок уключае  дзве новыя акушэрска-гінекалагічныя аперацыйныя. Таксама бальніца атрымала новыя лапараскапічную, гістэраскапічнкую стойкі, наркозна-дыхальную апаратуру і рэанімацыйныя сістэмы. 

У планах на гэты год  таксама закупка для бальніцы новага камп'ютарнага тамографа.