Балельшчыкі і спартсмены абмяркоўваюць матч Еўропа - ЗША ў сацыяльных сетках

11 Верасня 2019

Свята спорту скончылася, але балельшчыкі і спартсмены да гэтага часу абмяркоўваюць гістарычную падзею ў сацыяльных сетках.

Чэмпіёны не ўтойваюць эмоцый! За два дні спаборніцтваў лепшыя спартсмены ЗША і Еўропы паказалі сапраўдную барацьбу. Пераможцы дзеляцца ўражаннямі і дасягнутымі поспехамі ў інтэрнэце. Напрыклад, лёгкаатлет з Эстоніі дзякуе Мінску за цёплы прыём і перадае віншаванне сваёй камандзе.

А кубак пераможцаў стаў галоўным героем Instagram. Яркімі кадрамі з трафеем падзяліліся чэмпіёны Еўропы. Кожная зборная гаворыць дзякуй балельшчыкам за падтрымку і матчавай сустрэчы за каштоўны вопыт. Гэта свята запомніцца лёгкаатлетам надоўга.