Згодна са штодзённай статыстыкай Дзяржпагранкамітэта нашай краіны, транзітам праз Польшчу - 119 чалавек, праз Літву - 7, праз Латвію - 3 чалавекі. Беларускі бок працягвае аказваць неабходную дапамогу ўсім, хто прыбывае з украінскай тэрыторыі. У прыватнасці, Чырвоны Крыж ва ўзаемадзеянні з МНС разгарнулі мабільныя пункты абагравання ў Гомельскай вобласці каля вёскі Гдзень і каля пункта спрошчанага пропуску "Паддабранка". 29 сакавіка пачаў функцыянаваць аналагічны комплекс каля пагранперахода "Новая Гута". На месцах кругласутачна дзяжураць ратавальнікі, медыкі і валанцёры Чырвонага Крыжа.
Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме
Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне дазволіць іншаземцам, якія накіроўваюцца з Украіны ў свае краіны, бязвізавы ўезд у Беларусь да 15 красавіка ўключна.













