Больш за тысячу акцый пройдзе ў Магілёўскай вобласці напярэдадні Дня Перамогі

18 февраля 2015

Новы парк адпачынку і яблыневы сад з'явіцца ў Магілёве да майскіх святаў. І гэта толькі адзін са шматлікіх сюрпрызаў для жыхароў горада да 70-годдзя Перамогі. У абласным цэнтры прадстаўнікі Саюза моладзі, Фонду міру і абласнога Савета ветэранаў абмеркавалі планы на юбілейны год. Больш за тысячу акцый пройдзе ў Магілёўскай вобласці напярэдадні Дня Перамогі.

Урокі мужнасці гэтымі днямі ўжо праходзяць ва ўсіх навучальных установах Беларусі. Галоўныя героі такіх сустрэч - ветэраны Вялікай Айчыннай, тыя, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі і вызваляў Еўропу ад фашызму.