Больш як тры тысячы дзяўчат вырашылі адзначыць свята па-спартыўнаму

8 марта 2018
У Мінску трэці раз адбыўся марафон Beauty Run. Прыгажуні прыехалі ў сталіцу з усёй Беларусі. Былі ўдзельніцы з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Дзяўчаты павінны былі выбраць адну з дзвюх дыстанцый: на два кіламетры ці пяць. Стартавалі і фінішыравалі актывісткі на праспекце Незалежнасці. Дарэчы, зусім не вясенняе надвор’е – мароз і снег – не зменшыла энтузіязму пяшчотных і любімых. Многія ледзі выйшлі на старт ва ўборах. Усе ўдзельніцы атрымалі медаль, кветкі і дыплом. Пераможцай на дыстанцыі пяць кіламетраў стала Кацярына Карняенка, на двух кіламетрах – Таццяна Шабанава.