Больш за сто нецвярозых вадзіцеляў выявілі інспектары ДАІ

28 октября 2013

Больш за сто нецвярозых вадзіцеляў выявілі інспектары ДАІ на дарогах Беларусі. Нагадаем, на мінулым тыдні ўступілі ў сілу папраўкі, якія дазваляюць канфіскоўваць транспартны сродак, за рулём якога паўторна на працягу года спынены п'яны вадзіцель, незалежна ад належнасці аўто. Як удакладняюць у Дзяржаўтаінспекцыі, такая мера не датычыцца выпадкаў, калі аўтамабіль выкралі. І самая сціплая статыстыка на гэты момант у Мінску - затрыманыя двое аўтамабілістаў з праміле ў крыві.