Больш за сотню школьнікаў з Пекіна зараз адпачываюць у дзіцячым цэнтры "Зубраня"

16 августа 2018

Адкрыць Беларусь з розных ракурсаў. Яшчэ больш школьнікаў з Паднябеснай змогуць наведаць нашу краіну для аздараўлення або адукацыі. Аб гэтым паведамілі сёння на сустрэчы міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі і пасла Кітая Цуй Цыміна з юнымі кітайскімі турыстамі. Больш за сотню школьнікаў з Пекіна зараз адпачываюць у дзіцячым цэнтры "Зубраня". Старшакласнікі змаглі задаць гасцям свае пытанні. Яны цікавіліся магчымасцю атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі, а таксама наколькі распаўсюджана ў беларускіх школах вывучэнне кітайскай мовы.

Дарэчы, беларускія школьнікі вывучаюць кітайскую нават і на канікулах. У дзіцячых лагерах арганізаваны профільныя змены. Школьнікі могуць пазнаёміцца з носьбітамі мовы і больш глыбока вывучыць культуру ўсходняй краіны

Лінгвістычныя, культурныя і даследчыя. Усяго больш за тры сотні розных адукацыйных праектаў зараз рэалізуюць паміж Беларуссю і Кітаем.