Больш чым сто кампаній з 15-ці краін прымуць удзел у выставе "ТIBО-2018"

10 мая 2018

 Форум стартуе ў панядзелак. Цэнтральнай экспазіцыяй стане стэнд "IT-краіна Беларусь".

Рэзідэнты ПВТ пакажуць анлайн-сэрвіс для вядзення дакладнага земляробства, сістэмы аўтаматызацыі продажаў праз інтэрнэт, мабільны дадатак для маніторынгу жаночага здароўя, касцюмы віртуальнай рэальнасці і галаграмы, што лунаюць.

Таксама сёння стала вядома, што на аб'ектах II Еўрапейскіх гульняў у Мінску (гэта спартыўныя пляцоўкі, гасцініцы) будзе бясплатны Wi-Fi. Бесперабойная сувязь павінна быць забяспечана і на транспартных калідорах.