Больш за сотню гістарычных знаходак сабраў аматар старадаўнасці з Бешанковіч

14 октября 2013

Прычым, шукае ён іх не толькі на сушы, але і пад вадой. А з самых буйных сваіх знаходак - карабельных якароў - плануе нават стварыць помнік.


З галавой у гісторыю пагрузіўся і наш карэспандэнт - Аляксандр Свірскі.


Гісторыю роднага края Андрэй аднаўляе па крупінках. Манеты, эфесы ад клінкоў, абухі сякер - яго калекцыя налічвае не адну сотню экзэмпляраў. І, нягледзячы на свой ўзрост, некаторыя экспанаты да гэтага часу ў добрым стане.


Зараз Андрэй вырашыў ісці далей. Больш дакладна, глыбей. Ужо год, як былы эканаміст з напарнікам вывучаюць дно Заходняй Дзвіны. Некалькі стагоддзяў таму каля Бешанковіч быў буйны марскі порт. Таму знаходак дайверам хопіць не на адзін год.


Такім карабельным посудам дно Заходняй Дзвіны каля Бешанковіч літаральна ўсеяна. Значна радзей і цяжэй тут можна знайсці якары. З мулу тырчыць толькі адзін такі шып. На тое, каб выцягнуць гэты рарытэт, у дайвераў пайшло 3 гадзіны працы на 4-метровай глыбіні - і гэта без аквалангаў.


У двары ў Андрэя ўжо пяць цяжкіх рарытэтаў. На замежных аўкцыёнах гэтыя якары з лёгкасцю прадаюцца па 2 тысячы долараў за штуку. Але расставацца з такой гістарычнай спадчынай Андрэй не збіраецца. У хуткім часе з сваіх знаходак ён плануе стварыць помнік усім маракам.