Больш за сотню фатаграфій сабрала экспазіцыя "Выратаваны сямейны альбом"

4 мая 2016

Больш за сотню фатаграфій часоў Вялікай Айчыннай вайны сабрала экспазіцыя "Выратаваны сямейны альбом". Выпадковыя кадры лёсу адной яўрэйскай сям'і. Свой фотаальбом людзі, імёны якіх дагэтуль невядомыя, у 1942-м, уцякаючы ад расстрэлаў фашыстаў, пакінулі ў аднавяскоўкі, якая дапамагала ім схавацца. Усё жыццё Леакадзія Аліферка захоўвала архіў у надзеі, што па яго прыйдуць сваякі. Сёння яе сын хоча знайсці прадстаўнікоў той сям'і, каб вярнуць фатаграфіі.

Славамір Хіневіч, сын Леакадзіі Аліферкі: "Хочацца, каб гэтыя фатаграфіі былі сведчаннем таго, што ніколі не павінна паўтарыцца. А мама вельмі любіла гісторыю. І для мамы было вельмі важна яе захаваць, таму што сярод тых людзей, якія тут ёсць, было шмат суседзяў і сяброў".

Арганізатары - Ізраільскі культурны цэнтр пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Беларусі - жадаюць, каб фатаграфіі ўбачылі як мага больш людзей, бо так шанцаў больш, што хтосьці пазнае сваякоў. Выстава выратаванага фотаархіва і выратаваных жыццяў праходзіць яўрэйскім абшчынным доме ў сталіцы.