Такую адлегласць маюць намер пераадолець расійскія байкеры з клуба "Начныя ваўкі". Больш за дзясятак матацыклістаў рухаюцца "Дарогай Перамогі" ад Масквы да Берліна. Акцыя прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Сёння матацыклісты наведалі Брэсцкую крэпасць-герой. Да Вечнага агню ўсклалі кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў.
Некалькі гадзін таму ў пункце пропуску "Брэст" калона прайшла пагранічны і мытны кантроль. Беларускі бок арганізаваў зялёны калідор, афармленне заняло лічаныя хвіліны. Але, як стала вядома нашаму агенцтву, польскі бок матацыклістаў не прапусціў.













