Больш як сем з паловай мільёнаў рублёў зарабілі беларусы на рэспубліканскім суботніку

22 апреля 2018

Частку сродкаў накіруюць на закупку абсталявання для бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Тры мільёны чалавек унеслі свой працоўны ўклад у агульную справу: простыя грамадзяне, прадстаўнікі апарата Савета Міністраў, кіраўнікі абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, дэпутаты, грамадскія дзеячы і спартсмены. Прычым многія адправіліся на малую радзіму.