Больш як паўсотні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Вялікай Перамогі, пройдуць у Магілёўскай вобласці

5 мая 2016

Праграма выхадных насычаная - ад афіцыйных прыёмаў ветэранаў да буйнамаштабных тэатралізаваных шоу. З удзелам моладзі і тэхнікі ваенных часцей. Не абыдзецца і без салюту з народнымі гуляннямі і дэгустацыяй салдацкай кашы. І, вядома ж, ніводны франтавік не застанецца без увагі - абяцаюць арганізатары. Старт мерапрыемствам у рэгіёне далі ўжо сёння выхаванцы магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў. З паперы яны змайстравалі 71-го голуба - кожнага на мірны год - і разам з паветранымі шарамі запусцілі ў неба.

Уладзімір Лісоўскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны: "Мы вельмі рана сталелі ў ваенны час, успрымалі ўсе, што вакол нас адбывалася, па-даросламу. І пасільна прымалі ўдзел, каб наблізіць гэтую Перамогу. І мы гэтак жа радаваліся. А зараз яшчэ больш магутна гэты ўздым атрымаў ва ўсім народзе".

Сёння ж названыя фіналісты адкрытага конкурсу відэаролікаў, прысвечаных 75-годдзю гераічнай абароны Магілёва. Гісторыі з сапраўднымі героямі і спецэфектамі. Пераможцам стаў Беларуска-расійскі ўніверсітэт.