Больш за паўсотні загінуўшых і звыш дзвюх тысяч інфікаваных ад новага каранавіруса

26 Студзеня 2020
Увесь тыдзень свет уздрыгвае ад лічбаў, якія пастаянна мяняюцца: колькасць  загінуўшых і тых, што захварэлі смяротным вірусам, які да таго ж муціруе. Новы каранавірус прыйшоў з Кітая. І ўжо больш за паўсотні загінуўшых і звыш дзвюх тысяч інфікаваных. 

Кітайскі Новы год напярэдадні сустракалі без шумных гулянняў і ўрачыстасцяў. У 25 правінцыях краіны аб'яўлены найвышэйшы ўзровень надзвычайнай сітуацыі.

А пачалося ўсё з горада Ухань правінцыі Хубэй, дзе на каранціне сёння ўжо 15 гарадоў. Ва ўсім рэгіёне не ходзіць транспарт, не працуюць вакзалы і аэрапорты. Пасольства Беларусі гатова аказаць садзейнічанне ўсім нашым грамадзянам, якія прынялі рашэнне пакінуць тэрыторыю правінцыі.

У поўным узбраенні і нашы медыкі. Ёсць неабходныя рэактывы для выяўлення новага штаму каранавіруса. Узмоцнены надгляд і ў аэрапорце – тых, хто  прылятае,  сустракаюць з цеплавізарам, які дазваляе выявіць пасажыраў з перавышэннямі тэмпературы цела і прыкметамі інфекцыйнага захворвання.

Не пацвердзіўся дыягназ у пацыентаў, якія паступілі на тыдні ў сталічную інфекцыйную бальніцу. Прычынай недамагання аказаўся грып.

А ад новай хваробы тым часам ліхаманіць усю планету, ужо больш за дзясятак краін афіцыйна прызналі выпадкі заражэння. Падхапілі карону віруса і сусветныя фондавыя рынкі. Эксперты сур'ёзна гавораць: эпідэмія пагражае росту сусветнай эканомікі. Нафтавыя каціроўкі адразу ж пачалі падзенне, а ва ўсім Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне упаў кошт акцый.

Дык  каму ж яшчэ дасталася і чым пагражае гэтаму свету новы вірус? Шукала панацэю Марыя Пятрашка.