Более полусотни человек представят Минск на республиканском конкурсе WorldSkills

21 мая 2018

Ён стартуе сёння ў сталіцы. Асобны турнір - сярод школьнікаў. На працягу двух дзён вучні паспаборнічаюць у дзесяці намінацыях – ад робататэхнікі і нейратэхналогій да дызайну адзення. Упершыню выберуць лепшых у мультымедыйнай журналістыцы. З самай раніцы школьнікам перадалі флаг дэлегацыі, прадстаўнікі вялікай каманды на ўдачу выпусцілі ў неба паветраныя шары.

Пераможцы фіналу рэспубліканскага конкурсу прадставяць нашу краіну на міжнародным турніры. Ён пройдзе ў наступным годзе ў Казані.