Больш за адзін мільярд чалавек з 120 краін свету назіралі за хакейнымі баталіямі ў Мінску

29 мая 2014
Сёння ў Саўміне на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта гаварылі аб мінулым чэмпіянаце свету па хакеі. За два тыдні беларускую сталіцу наведалі больш як 80 тысяч замежных турыстаў. Паводле слоў чыноўнікаў, шматлікія ідэі, якія былі рэалізаваныя выключна да чэмпіянату свету, вырашылі пакінуць. Адна з іх - гандаль рамеснікаў на цэнтральных вуліцах горада.

Яўген Ворсін, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі: Нам, вядома ж, вельмі прыемна, што мы ўстанавілі або пабілі дзесяцігадовай даўнасці рэкорд наведвальнасці чэмпіянату свету, які быў устаноўлены ў Чэхіі, і, я мяркую, гэты рэкорд можа пратрымацца даволі доўга.

Валянцін Чаканаў, міністр гандлю Беларусі: Такое ўражанне, што спецыяльна людзі засталіся, каб дакупіць нашых сувеніраў, паколькі мы іх з 9 лютага не прадавалі. Літаральна ў два-тры разы ўзляцелі продажы па гэтых сувенірах, якія ў нас ёсць. Мы зараз заказалі дадатковыя сувеніры, і, спадзяюся, што яшчэ не адзін дзень будзем гандляваць беларускімі сувенірамі - яны карыстаюцца вялізнай папулярнасцю.

Са слоў міністра гандлю Валянціна Чаканава, за час правядзення чэмпіянату толькі ў Мінску было прададзена тавару амаль на 50 мільярдаў рублёў. Самы папулярны напой - піва, з прылаўкаў сышло 420 тысяч літраў. Сярод нацыянальнай кухні лідар - беларускія дранікі.