Больш як мільён квадратных метраў аўтамабільных дарог адрамантуюць у Мінску гэтай вясной

6 апреля 2019

І гэта не толькі ўхіленне ям і выбаін. На найболей пашкоджаных участках  пакрыццё заменяць цалкам. На час правядзення прац  некаторыя вуліцы перакрываюць. Напрыклад, у гэтыя выхадныя абмежаваны рух  па Аэрадромнай і Уманскай. Завяршыць асноўныя працы па абнаўленні дарожнага пакрыцця  плануюць на працягу месяца. І, дарэчы, каб палатно як мага даўжэй захоўвала вонкавы выгляд і якасць,  выкарыстоўваюць асфальт павышанай устойлівасці. 

Рамонт праходзіць не толькі на аўтамабільных магістралях - абнаўляюць таксама пешаходныя дарожкі, замяняюць тратуарную плітку.