Больш за мільён беларусаў абаранілі сябе ад каранавіруса - у краіне працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва

7 июля 2021
Больш за мільён беларусаў зрабілі выбар на карысць здароўя і абаранілі сябе ад каранавіруса. У нашай краіне працягваецца  кампанія па вакцынацыі насельніцтва. Атрымаць антыкавідны ўкол можна як у паліклініках, так і на прадпрыемствах, у буйных гандлёвых цэнтрах і нават на рынках. Медыкі нястомна паўтараюць - чым больш людзей прышчэпіцца, тым хутчэй мы створым калектыўны імунітэт. За апошнія суткі ў Беларусі плюс 998 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1049 пацыентаў.  

Чаму менавіта вакцынацыя заклікана выратаваць людзей ад наступстваў каранавіруса, колькі антыцел павінна быць у арганізме, каб быць спакойным за сябе і сваіх блізкіх  - на сабе вырашыў праверыць мой калега  Аляксандр Харавец (відэа).