Больш за дзве тысячы школьнікаў працаўладкуюць сёлета

3 июня 2014

Больш за дзве тысячы школьнікаў і студэнтаў працаўладкуюць сёлета ў сталіцы. Амаль 200 арганізацый згадзіліся прапанаваць шэраг вакансій для моладзі. На гэтыя мэты з бюджэту выдаткуюць амаль 2 мільярды рублёў. Працаваць школьнікі і студэнты будуць на розных прадпрыемствах Мінска на працягу летніх канікул.


6 чэрвеня школьнікаў і студэнтаў чакаюць ў Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце, там пройдзе кірмаш вакансій спецыяльна для моладзі. Падабраць рабочае месца на лета зможа кожны.