Больш як дзве тысячы саджанцаў яблынь высадзілі ў Віцебскай вобласці

29 апреля 2016

Больш як дзве тысячы саджанцаў яблынь высадзілі ў Віцебскай вобласці ўдзельнікі праекта "Кветкі Вялікай Перамогі". Патрыятычная акцыя аб'яднала моладзь усяго паўночнага рэгіёна. Фруктовыя сады з'явіліся побач з дамамі культуры, помнікамі, установамі адукацыі. У 46-й сярэдняй школе Віцебска на пасадку дрэў выйшлі прадстаўнікі абласной моладзевай палаты. Новы сад стаў працягам алеі, закладзенай выпускнікамі. Маштабны праект "Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў летась па ініцыятыве БРСМ. Працоўная акцыя па закладцы садоў працягнецца да 9 мая.