Больш за дзве тысячы парушальнікаў затрымалі за мінулы месяц на беларускай мяжы

1 августа 2013

На беларускай мяжы затрымалі больш за дзве тысячы парушальнікаў за мінулы месяц. Падвесці вынікі аперацыі Захад 13 сабраліся прадстаўнікі пагранічнай службы Літвы, Польшчы, Украіны, Беларусі і Расіі. Такая аперацыя не першая сумесная праца ўдзельнікаў СНД. У пачатку чэрвеня беларуская пагранслужба супрацоўнічала з літоўскімі калегамі. Падзяліцца вопытам і пракаменціраваць працу ўсіх удзельнікаў аперацыі прыехаў у Мінск начальнік еўрапейскага пагранічнага агенцтва Фронтэкс.


Аперацыя Захад 13 практычна стала генеральнай трэніроўкай пагранічнікаў перад чэмпіянатам свету па хакеі. Сумесныя аперацыі накіраваныя не толькі на барацьбу са злачыннасцю, але і на адпрацоўку цеснага ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі службамі.