Больш за дзве сотні мадэляў школьнай формы падрыхтавалі сёлета беларускія вытворцы

9 августа 2017

Сярод іх і адзенне павышанай трываласці. Пры гэтым касцюмы і сукенкі для школьнікаў вырабляюць пераважна з натуральных матэрыялаў. Набыць камплекты з новых калекцый можна падчас школьных кірмашоў. Толькі ў сталіцы іх пройдзе 25. Спецыялізаваныя аддзелы ўжо працуюць ва ўсіх буйных універмагах, а таксама гіпермаркетах сталіцы.

Між тым, адзіны дзяржаўны стандарт адзення для школьнікаў можа з'явіцца ўжо да канца года. Ён будзе прадугледжваць тэхналогію вытворчасці, дызайн і іншыя паказчыкі, якія будуць выкарыстоўваць усе вытворцы школьнай формы.