Больш за 9 мільёнаў рублёў зарабілі беларусы падчас рэспубліканскага суботніка

29 апреля 2019

Сёння стала вядомая сума, якую беларусы зарабілі падчас рэспубліканскага суботніка, - больш за 9 мільёнаў рублёў, і гэта на 12 працэнтаў больш, чым летась. А ўдзел у ім прынялі амаль 3 мільёны чалавек. Сабраныя сродкі накіруюць на навядзенне парадку ў населеных пунктах, падрыхтоўку дзіцячых лагераў да летняга  сезона  і аднаўленне помнікаў і мемарыялаў Вялікай Айчыннай  у год 75-годдзя вызвалення Беларусі. Асобная ўвага - рэканструкцыі манумента на плошчы Перамогі ў Мінску.