Больш за 95 % устаноў адукацыі Мінскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці

25 августа 2018

Да новага навучальнага года гатовы! Больш за 95 % устаноў адукацыі Мінскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці. У сталічным рэгіёне допуску не маюць усяго 3 школы. Там завяршаецца капітальны рамонт. Сёлета 1 верасня школы чакаюць больш за 150 тысяч чалавек. З іх 16 тысяч - першакласнікі.

Супрацоўнікі ДАІ ў гэтыя дні абследуюць дарогі ля школ і дзіцячых садкоў. А ратавальнікі праводзяць рэспубліканскую акцыю "У цэнтры ўвагі - дзеці". Да канца верасня спецыялісты наведаюць заняткі ў школах і садах і нагадаюць дзецям правілы паводзінаў і бяспекі.