Больш за 8 тысяч студэнтаў сталічных ВНУ плануюць зарабіць падчас канікул

29 апреля 2013

Ужо сёння магчымасць такую адкрываюць студатрады, якія фарміруюць базу ахвотнікаў папоўніць свой бюджэт. Наколькі фінансы зменяцца і як лепш падаць заяўку на працаўладкаванне?

Аляксей Кандраценка даведаўся, як аптымальна сумясціць рамантыку і грошы. 


Сталічнай моладзі і студэнтам прапануюць працу на лета не толькі ў галіне будаўніцтва. Праявіць сябе можна у педагагічных, сервісных і экалагічных студатрадах. Тым, каму праца ў будаўнічай касцы з лапатай не па душы, ёсць магчымасць заняцца гандлем і добраўпарадкаваннем сталіцы. Студэнтаў гатовыя прыняць магазіны і арганізацыі Зелянбуда. Пабыць жа на час будаўніком можна на ўзвядзенні комплексу Чыжоўка-Арэна, мікрараёна Лябяжы, аквапарка і іншых аб'ектаў. Пры гэтым знайшліся месцы і для рамантыкаў.


Юрый Чачукевіч,  першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ:  Ёсць цікавая прапанова  для тых, хто хацеў бы папрацаваць у педагагічных атрадах. Другі год запар мы будзе фарміраваць зводны атрад, які будзе працаваць у Туапсінскім раёне Краснадарскага края ў лагеры Залаты колас.  Для студэнтаў гэта ўнікальная магчымасць правесці паўтара месяца на моры, папрацаваць і  адчуць асалоду ад цудоўнага чарнаморскага клімату.   


Пра тое, як падаць заяўку на працаўладкаванне, а таксама вывучыць усе варыянты летніх заробкаў падкажа сайт Мінскага падраздзялення БРСМ. Ёсць інфармацыя і ў сацыяльных сетках на старонках Саюза моладзі, а таксама ў саміх ВНУ.


Юрый Чачукевіч,  першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ: Мы бачым сярэднюю зарплату ў будаўнічай галіне - 6-7 мільёнаў рублёў. Таму пры выкананні тых аб'ёмаў работ, якія пад сілу нашым студэнтам, мы ўпэўненыя, што выхад на зарплату ў 4 мільёны рублёў рэальны. Акрамя таго зарплата ў студатрадах не абкладваецца падаходным падаткам, што таксама з'яўляецца мерай падтрымкі працы студэнтаў у летні перыяд.


Заяўкі на ўдзел у студэнцкіх атрадах можна падаць да сярэдзіны чэрвеня. Сама ж праца пачнецца ў асноўным у пачатку ліпеня. Акурат пасля летніх экзаменаў.