Больш як 8 тысяч арганізаваных падарожнікаў не могуць вярнуцца ў Беларусь

19 марта 2020
Зараз больш як  8 тысяч арганізаваных падарожнікаў не могуць вярнуцца ў Беларусь. Як заявілі ў Міністэрстве спорту і турызму Беларусі,  большая частка (каля 6 тысяч) засяроджаны ў Егіпце, але дзякуючы адкрытым авіязносінам паміж нашымі краінамі чартарныя рэйсы Белавія ў найбліжэйшы час даставяць іх на радзіму. Больш складаная сітуацыя з адпачывальнікамі ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і Карыбскага басейна. Прамых рэйсаў з Беларуссю з гэтых дзяржаў няма, а расійскія авіякампаніі адмаўляюцца прымаць нашых суайчыннікаў на свае рэйсы, бо ў аэрапорце Унукава ў Маскве няма транзітнай зоны.

Зараз беларускі бок прыкладае максімум намаганняў для таго, каб пашырыць межы транзітнай зоны і вярнуць сваіх грамадзян на радзіму.