Больш як 80 жанчын сёння нясуць баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне

8 марта 2017

Некаторыя з іх кантралююць паветра над краінай у складзе дзяжурных баявых разлікаў цэнтральнага каманднага пункта ВПС і войскаў СПА. Гэты маніторынг у Беларусі вядзецца кругласутачна. Для прадстаўніц прыгожага полу, хто заступіў на баявое дзяжурства сёння, вайскоўцы падрыхтавалі невялікі падарунак.

Баявое дзяжурства з'яўляецца вышэйшай формай боегатоўнасці як у мірны, так і ў ваенны час. Фактычна - гэта выкананне баявой задачы асаблівай дзяржаўнай важнасці, звязанай з аховай і абаронай межаў краіны, а таксама з абаронай яе дзяржаўных інтарэсаў.