Больш за 80 вайскоўцаў змагаліся за права ўзнагароджання знакам "Доблесць і майстэрства"

25 мая 2018

Больш за 80 вайскоўцаў з Беларусі і Расіі змагаліся за права ўзнагароджання нагрудным знакам "Доблесць і майстэрства". Выпрабаванні прайшлі на палігоне Лосвіда і ў пункце сталай дыслакацыі 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Выпрабаванні ўключалі веданне тэорыі, дэсантаванне, арыентаванне на незнаёмай мясцовасці, пераадоленне складанай паласы перашкод, ваенна-медыцынскую падрыхтоўку.

Гэтым разам за нагрудны знак "Доблесць і майстэрства" змагалася і прадстаўніца прыгожага полу.