Больш як 80 святочных мерапрыемстваў пройдуць сёння ў Мінску

9 мая 2016

Галоўная святочная пляцоўка - ля Палаца спорту. Тут разгорнецца "Горад майстроў", пройдзе вялікі канцэрт і спаборніцтвы па сілавым экстрыме. Верхні горад будзе здзіўляць выставай рэтраўтамабіляў. Аматараў спорту чакае парк Перамогі. У гэты святочны дзень там адбудзецца ўсебеларускі лёгкаатлетычны "Забег адважных".