Больш чым 800 удзельнікаў з'ехаліся ў сталіцу на рэгіянальны моладзевы форум Мінскай вобласці

9 октября 2020

"Сацыяльная сфера", "Сельская гаспадарка", "Эканоміка. Прамысловасць. Фінансы" - падчас форуму працуе некалькі секцый. Сярод кірункаў таксама "ЖКГ, будаўніцтва, транспарт"... Маладыя людзі падзяліліся на групы і адправіліся па розных маршрутах. На працягу дня ўдзельнікі наведаюць культавыя прадпрыемствы і ўстановы сталічнага рэгіёна: у іх ліку   Агракамбінат "Дзяржынскі", індустрыяльны парк "Вялікі камень", "Штадлер Мінск", "БелАЗ", завод "Белджы" - машынабудаўнічыя гіганты цэнтральнага рэгіёна.

Асноўная частка форуму - наперадзе: адкрыты дыялог пройдзе ў Барысаве. Моладзь сустрэнецца са старшынёй Мінаблвыканкама Аляксандрам Турчыным. Абмяркуюць самыя розныя пытанні, якія сёння хвалююць маладых людзей, падзеляцца сваімі ідэямі і распрацоўкамі. А завершыцца форум канцэртам артыстаў беларускай эстрады.