Больш як 7,5 мільярда рублёў зарабіла на суботніку Магілёўская вобласць

25 апреля 2016

На добраўпарадкаванне сацыяльна значных аб'ектаў, паркаў, пасадку лесу выйшлі звыш 350 тысяч жыхароў рэгіёна. Асаблівую ўвагу надалі навядзенню парадку на месцах баявой і воінскай славы, ля помнікаў археалогіі і гісторыка-культурнай спадчыны. Працавалі і ля моста цераз Днепр. Плануецца, што сёлета яго поўнасцю адкрыюць.

Уладзімір Даманеўскі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама: "Ёсць адпаведнае распараджэнне Кіраўніка дзяржавы па правядзенні рэканструкцыі гэтага моста. І сапраўды гэтае пытанне з пункта погляду транспартнай інфраструктуры вельмі важнае".

Суботнік стаў яшчэ і зялёным днём. Толькі ў Чавускім раёне на выхадных высадзілі больш за тысячу елак, дубоў і кедраў.