Клятва на вернасць Радзіме. Больш за 7 500 навабранцаў сёння прынялі прысягу ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл Беларусі.
Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі па ўсёй краіне. Амаль кожны пяты прымаў прысягу на дывізіённым пляцы ў Пячах на базе 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра. У некаторых навабранцаў прысягу прымаў асабіста міністр абароны Андрэй Раўкоў. Наперадзе вайскоўцаў чакае напружанае баявое навучанне, засваенне баявой тэхнікі і палявыя выхады.
Маштабныя мерапрыемствы прайшлі ў Брэсце, Віцебску і Гродне. На вернасць Радзіме і беларускаму народу прысягнулі і сотні навабранцаў у 5-й брыгадзе спецпрызначэння ў Мар’інай Горцы. Сёння гэтых хлопцаў чакае яшчэ адно свята - першае звальненне.













