Больш за 70 адзінак цывільнай тэхнікі. На Кастрычніцкай плошчы адкрываецца выстава "Лёс гігантаў

2 июля 2020
Узоры тэхнікі айчынных прамысловых гігантаў у самым цэнтры Мінска. Сёння на Кастрычніцкай плошчы адкрываецца экспазіцыя, якую беларускі прамысловы комплекс назваў "Лёс гігантаў". Больш за 70 адзінак цывільнай тэхнікі ўбачаць мінчане і госці сталіцы. Выстава - частка святочных падзей да Дня Незалежнасці. На плошчы - навінкі вытворчасці, доследныя і серыйныя ўзоры, а таксама першыя мадэлі, якія сышлі з канвеераў легендарных заводаў больш чым 65 гадоў таму назад. 


Сярод экспанатаў - дзецішча Мінскага трактарнага завода, МАЗа, Амкадора, БелАЗа і нават БелДЖЫ


Сёння на ўсіх кантынентах зямнога шара працуе тэхніка, якую сабралі беларусы. Штогод каля 70 % прадукцыі адгружаецца за мяжу. Трактары, самазвалы, дарожная тэхніка, камбайны і бытавая тэхніка з маркай "Зроблена ў Беларусі" пастаўляецца больш чым у сотню краін свету. Зазірнуць на выставу можна па 5 ліпеня.