Больш за 700 першакурснікаў сабраліся на лінейцы ў БДАТУ

2 сентября 2019

Больш за 700 чалавек сталі першакурснікамі сталічнага аграрнага ўніверсітэта. Будучым інжынерам, менеджарам і эканамістам-арганізатарам у АПК даў наказ Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько. Ён адзначыў, што аграпрамысловы комплекс змяніўся за апошнія дзесяць гадоў. Больш шырока ўкараняць тэхналогіі, напрыклад, дакладнага земляробства трэба будзе маладым людзям, якія менавіта сёння сталі студэнтамі. 

Анатоль Хацько, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Гэта сапраўды высакародная галіна, высакародная прафесія, якая ў наступным дае істотны плён. Мы сёння сапраўды садзімся кожны дзень за харчовы стол, ядзім дзякуючы кадрам, якія працуюць на зямлі. Безумоўна, гэту працу трэба любіць".

У Беларусі чатыры аграрныя ВНУ. У новым навучальным годзе студэнтамі сталі больш за  2 тысяч 700 чалавек. Усяго вышэйшую адукацыю ў АПК атрымліваюць 27 тысяч беларусаў.