Больш як 700 фур чакаюць уезду на беларуска-літоўскай мяжы

26 апреля 2018

Прычына - тэхнічны збой інфармацыйных сістэм літоўскай мытні. Афармленне транспарту, які заязджае ў суседнюю краіну, цалкам спынена. Самая складаная сітуацыя ў пункце пропуску "Каменны Лог". Там чаргі чакаюць каля 400 вялікагрузаў.

Іван Целяшынскі, першы намеснік начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні: "На польскім кірунку ў нас дастаткова сіл і сродкаў, працоўных месцаў для таго, каб прыняць гэты паток грузавых транспартных сродкаў. Адпаведна, Гродзенская мытня да маючых адбыцца выхадных ужо падрыхтавала рэзерв. І заўтра высоўваецца на дадзены кірунак, каб агульнымі намаганнямі гэтыя чэргі прывесці да мінімуму".

Паводле інфармацыі, якая паступае з літоўскага боку, збой электронных сістэм павінны ўхіліць да канца дня.