Больш чым 63 тыс. чалавек працуюць у ПВТ

20 июля 2020
Парк высокіх тэхналогій за тры гады вырас больш чым на 33 тыс. чалавек. Да канца 2019-га там працавалі больш чым 61 тыс., сёння - звыш 63 тыс. чалавек. Пры гэтым падатковыя адлічэнні рэзідэнтаў ПВТ у бюджэт летась склалі 302,3 млн. рублёў. Гэта больш чым падаткі ўсіх прадпрыемстваў Мінпрама, Мінсельгасхарча, Мінбудархітэктуры і шматлікіх іншых галін. Сярэдні айцішнік плаціць у 3 разы больш падаходнага падатку, чым сярэдні працаўнік у эканоміцы Беларусі.

Інфармацыйныя тэхналогіі, развіццё лічбавай эканомікі - усё гэта дасягненні суверэннай Беларусі, якія сталі магчымыя дзякуючы ў тым ліку і захаванню савецкай інжынернай школы. Пагаворым пра гэта ўжо ўвечар. Журналісты АТН рыхтуюць да эфіру чарговую прэм'еру - адкрыты паказ рэйтынгавага праекта АТН "Лёс гігантаў". Распавядзём, як зараджалася мікраэлектроніка ў Беларусі, Украіне, Расіі і Балгарыі. Пакажам, якім бязлітасным для шматлікіх апынуўся час, што стала з высокатэхналагічнай прадукцыяй і працаўнікамі.