Больш як 60 тысяч жыхароў Оршы выйшлі на маштабны суботнік

18 августа 2018

"Перазагрузіць" Оршу можна толькі агульнымі намаганнямі. У гэтым перакананыя і простыя гараджане. Менавіта таму сёння больш як 60 тысяч жыхароў горада і раёна выйшлі на маштабны суботнік. Добраўпарадкоўвалі двары, разбівалі новыя кветнікі, фарбавалі тратуары. Работнікі заводаў працавалі на сваіх рабочых месцах. Вялікі працоўны дэсант і ў цэхах праблемных прадпрыемстваў раёна. Навесці элементарны парадак - галоўная задача. Дапамагаюць служачыя райвыканкама. Цэх Аршанскага інструментальнага, куды на тыдні зазірнуў Прэзідэнт, ужо рыхтуюць пад новую вытворчасць. Пачнуць з даху. Прадпрыемства "Тэхніка сувязі" ў Барані - "генералілі" больш як 400 чалавек, рамантуюць і кабінеты. Гатоўнасць дапамагчы рэгіёну працоўнымі рукамі, тэхнікай выказалі буйныя прадпрыемствы поўначы краіны.

Для выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па Аршанскім рэгіёне ў Віцебскай вобласці і на ўзроўні рэспубліканскіх ведамстваў створаныя працоўныя групы. У перспектыве гэтая тэрыторыя павінна стаць узорнай для краіны. Пакуль жа тут не выйшлі нават на ўзровень вышэй за сярэдні па вобласці.